Ніва № 29 (3192), 16 ліпеня 2017 г.

Падляшска-варшаўскія кантрасты

Іаанна ЧАБАН

Доктар навук Гражыну Харытанюк-Міхей запрасілі ў Супрасль. З Крынак у Супрасль, як гаворыцца, рукой падаць. Таму і я туды зараз прыехала, каб у першую чаргу сустрэцца з сяброўкай. Нашы з Гражынай сустрэчы, а часцей кантакты па тэлефоне, заўсёды плённыя ў глыбокую рэфлексію, пазбаўленую бабскага пустаслоўя. Няйначай было і ў гэты раз. Неспадзявана я стала важнай часткай яе супрасльскага даклада пад загалоўкам „Культура і веравызнанні Усходу”. Нашымі слухачамі былі вучні і настаўнікі ХХVII Агульнаадукацыйнага ліцэя імя Тадэвуша Чацкага ў Варшаве — удзельнікі навуковага гуманістычнага летніка ў Супраслі.

Сумеснае выступленне перад ліцэістамі было даволі дынамічным і кантрастным з прысутнасцю так рэдкай цяпер свабоды думак і светапоглядаў. Як казалі калісь у вёсках усходняй сцяны нашага ваяводства, на поўдзень ад ракі Нарвы жывуць падляшукі, на поўнач — ліцьвіны. Быццам адзін беларускі народ, але як жа поўны розніц і кантрастаў у гаворках, адносінах да рэлігіі ці пашане ўласнай традыцыі. А калі яшчэ дакласці індывідуальныя розніцы паміж мной і Гражынай, тады можна сабе ўявіць цэлую бурлівасць спаткання.

Цэнтрам даклада была надзвычай цэнная калекцыя старых фотаздымкаў і дакументаў з сямейнага архіва Гражыны, звязаных з вершалінскім прарокам Ільёй. Нашы слухачы яшчэ не астылі ад уражанняў з папярэдняга дня, спектакля „Бог Ніжынскі” ў супрасльскім Тэатры «Вершалін». Якім быў той Вяршалін? (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF