Ніва № 29 (3192), 16 ліпеня 2017 г.

Ян Анісэровіч- звесткі з Архіва Інстытута нацыянальнай памяці

Лена ГЛАГОЎСКАЯ

Не магу пагадзіцца са сцвярджэннем Алега Латышонка, што ў матэрыялах Інстытута нацыянальнай памяці «няма ніякага следу двайной тоеснасці Яна Анісэровіча (Яшы Бурша) ды нічога, што кранала б ягоную дзейнасць у беларускім асяроддзі» (Чаму замоўк Яша Бурш, «Ніва» № 17, ад 23.04.2017 г., с. 1). Не займаючыся спецыяльна Янам Анісэровічам, але перагледзеўшы 45 тамоў беларускай справы ў Польшчы пасля Другой сусветнай вайны, я натрапіла на кур’ёзныя звесткі пра розных беларускіх дзеячаў у Польшчы. Сярод іх, вядома, не магло не быць і звестак пра Яшу Бурша.

Калі заснавалася Беларускае грамадскакультурнае таварыства ў Польшчы і паявіліся ў ім дзеячы, сталі яны аб’ектам зацікаўлення адпаведных структур не толькі ў Польшчы, але і ў БССР. Адным з разведчыкаў, які атрымаў заданне распазнання на пераломе 1958/1959 г. беларускага асяроддзя ў Польшчы быў «Буран». З дапамогай Віктара Шведа, які ў той час быў актыўным дзеячам БГКТ, удалося без цяжкасцей устанавіць, што быў ім беларускі пісьменнік Алесь Бажко (1918-2013). Віктар Швед памятае яго пабыўку ў Варшаве таго часу і сустрэчы ў БГКТ.

У яго, не пазбаўленых літаратурнага таленту, даносах знаходзяцца і звесткі пра Яна Анісэровіча. У абшырным даносе з 12 студзеня 1959 г. «Буран» пісаў на рускай мове пра шмат каго з тадышніх варшаўскіх і беластоцкіх беларускіх дзеячаў, а сярод іх і пра Яна Анісэровіча. Агентурны данос (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF