Ніва № 29 (3192), 16 ліпеня 2017 г.

Мяжа дроту, плота і Еўрасаюза

Яўген ВАПА

Штосьці не так з прыродай і натурай у падляшскай прасторы. Тое, што людзі падурэлі, вядома здаўна. Прыклад хіба ідзе зверху. Мабыць, нейкія беспарадкі завяліся і на нябёсах, бо ў зямным варыянце таксама справы не найлепш маюцца, напрыклад, з надвор’ем, грыбамі, жывёлай, дрэвамі, ну і людзьмі, не гаварыўшы пра малую і вялікую палітыку. Адным словам — каніцель, выхаду з якой чакаецца ў кожным куточку чалавечага існавання. Бо ж раней гаварылася, што наш рэгіён без аніякай мілітарнай прамысловасці ці хаця малой крэмніевай даліны не будзе мець аніякага значэння ў агульнапольскіх ці еўрапейскіх разборках і мае выконваць толькі функцыю адпачынковай зоны для стомленых працай і жыццём еўрапейцаў, якія зоймуць прастору па мясцовых аўтахтонах, што адплывуць у цішыні ў краіну вечнага сну. А тут, дзякуючы жуку караеду ў Белавежскай пушчы і афрыканскай чуме свіней атрымалася такая неразбярыха, што Падляшша гэта не толькі лозунгавыя «зялёныя лёгкія» Польшчы, але рэальная скула на срацы для варагуючых лагераў улады і апазіцыі. Гэтыя лагеры дзеля сваёй перамогі інструментальна скарыстоўваюць не толькі медыі і мясцовае насельніцтва. На дапамогу клічуць яны ўсе міжнародныя ўстановы, не толькі еўрапейскага маштабу. Адным словам ваўкі скочылі да глотак, каб сабе іх перагрызці. І аказваецца, што маленькі караед у змозе валіць не толькі пушчанскія елкі, але і напусціць насупраць сябе дзясяткі тысяч людзей. Раней усе спасылаліся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF