Ніва № 29 (3192), 16 ліпеня 2017 г.

Скандаліст! Падбухторшчык!

Міраслаў ГРЫКА

Сёння, перш чым пачаць пісаць гэты тэкст, я прачнуўся ад кашмару. Яго дрэнныя вобразы, як звычайна, неўзабаве зніклі са свядомасці. Я запамятаў з яго толькі невядомае мне слова: Instigator! Падбухторшчык! Падпальшчык! Адкуль яно ўзялося ў маёй памяці? Магчыма, я крануўся да яго вачыма ў нейкай кнізе, мабыць, у інтэрнэце. У цяперашні час, аднак, я не мог вызначыць нават на волас бліжэй яго значэння. Важна адзначыць, што з’явілася гэтае слова ў сказе: «Ужо час, пан інстыгатар». Яшчэ напаўпрытомны ад сну я ўключыў камп’ютар і ўвайшоў у інтэрнэт. Пакуль адкрыў інтэрнэтэнцыклапедыю Вікіпедыя, інстынктыўна паглядзеў на Google News. А там інфармацыя пра чарговы скандал педафілаў у Ватыкане. Пра какаінавыя оргіі касцельнай іерархіі і, каб больш сімвалічна, якія адбываліся, прытым не раз, у памяшканнях былой інквізіцыі. Цікава, што на гэта польскія іерархі, якія так люта адстойваюць добрае імя праславутага біскупа Пэца і нават больш зняслаўленага апальнага епіскапа Вэсалоўскага? Не кажучы ўжо пра выпадкі (занадта шматлікія) звычайных святароўпедафілаў, заблытаных у педафільскія злачынствы? Таго Каталіцкага касцёла, які хоча ажыццяўляць кіраванне душамі ўсіх грамадзян Рэчы Паспалітай? Ці што скажуць прышпіленыя да яго палітыкі?

Інтэрнэт інтэрнэтам, але я схільны давяраць больш матэрыяльным Энцыклапедыям і Слоўнікам. Так што сягнуў я найперш у Слоўнік Капалінскага. Паводле яго слоў, гэты інстыгатарзавадатай, таксама (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF