Ніва № 29 (3192), 16 ліпеня 2017 г.

Не хлебам адзіным

Віктар САЗОНАЎ

„Дармаедам” вырашана вярнуць грошы. Пра гэта на прэсканферэнцыі ў Мінску паведаміла сама намесніца міністра па падатках і зборах. Яна патлумачыла, што адбылася нарада з удзелам кіраўніка краіны, дзе абмяркоўваўся той шматпакутны дэкрэт № 3, які нарабіў столькі шухеру ў сталіцы і іншых гарадах Сінявокай. І вось там і было дадзена канкрэтнае ўказанне пачаць вяртанне сродкаў нецярплівым грамадзянам, якія паспелі заплаціць гэты збор своечасова, прызнаючы тым самым той факт, што ў Беларусі можна мець банкноты нацыянальнага банку нават нідзе не працуючы.

Чаму ніхто на дзяржаўным роўні не распытаў іх як гэта робіцца і не раскрыў гэтую таямніцу для ўсяго насельніцтва застаецца загадкай. Можа тады б усе беларусы перанялі б гэты каштоўнейшы досвед і, перапоўненыя ўдзячнасцю за раскрыццё карыснай таямніцы, спраўна плацілі б грошы ў дзяржаўную скарбонку, а не выходзілі б на несанкцыянаваныя акцыі з патрабаваннямі адмяніць дэкрэт. А то і больш далі б, чым дэкрэт патрабуе. Беларусы людзі не скупыя. Ну чаго ім было б шкадаваць грошы таму, хто адкрыў сакрэт дзе іх браць, нідзе не працуючы, бо калі маеш, то не шкада і падзяліцца. Горш калі дзяліцца няма чым, а ў цябе гэта патрабуюць, злёгку ківаючы пальцам, які ў кожную хвіліну можа ператварыцца ў міліцэйскую дубінку.

Цяпер жа кроўна нажытыя будуць вернуты тым „дармаедам”, у якіх грошы акурат былі на тое, каб аддаць іх дзяржаве. Вось ім грошы вернуцца. А вось тым, хто тых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF