Ніва № 29 (3192), 16 ліпеня 2017 г.

Архіепіскап Сіман — адданы Богу, людзям і беларускасці

Аляксей МАРОЗ

28 чэрвеня пасля цяжкай хваробы на 81 годзе жыцця памёр праваслаўны архіепіскап Лодзенскі і Познаньскі Сіман (Раманчук) [калі раней я размаўляў з Уладыкам, папрасіў Ён мяне карыстацца менавіта званнем «архіепіскап Лодзенскі і Познаньскі»]. Смерць Архіпастыра выклікала ў мяне рэфлексіі наконт маіх сустрэч з Уладыкам Сіманам.

Архіепіскапа Лодзенскага і Познаньскага Сімана першы раз я ўбачыў на зломе сямідзясятых і васьмідзясятых гадоў, калі Ён наведаў мой родны Узнясенскі прыход у Новаберазове. Тады быў Ён епіскапам Люблінскім і заадно вікарным епіскапам ВаршаўскаБельскай епархіі. Настаяцель Новаберазоўскага прыхода айцец Сяргей Стальбоўскі папрасіў мяне звярнуцца з прывітальным словамі да Уладыкі Сімана. Вітаючы епіскапа ад імя моладзі, я моцна хваляваўся. Аднак пасля быў рады сустрэчы з Уладыкам і магчымасці атрымаць ад Яго непасрэднае блаславенства. Епіскап Сіман узначальваў тады багаслужбу ў царкве Іаана Багаслова і зрабіў на прыхаджанах станоўчае ўражанне. Пазней пра архіепіскапа Сімана гаварылася многа добрага, перш за ўсё як пра добрага архіпастыра, які моцна дбаў пра сваю ЛодзенскаПознаньскую епархію, сваіх вернікаў і як пра епіскапа, якому важнымі былі родная беларуская мова і культура. У 2006 годзе падчас святкавання ў гонар Супрасльскай іконы Божай Маці ў Мужчынскім манастыры ў Супраслі з зацікаўленнем выслухаў я пропаведзь архіепіскапа Сімана, які пачаў гаварыць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF