Ніва № 28 (3191), 9 ліпеня 2017 г.

Кніга пра архітэктара з Бельска

Сяргей ЧЫГРЫН

Пра класіка беларускай савецкай архітэктуры, доктара архітэктуры, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Іосіфа Лангбарда (18821951) з Бельска я ўпершыню згадаў у сваёй кнізе „З Беластоцкай зямлі” (Беласток, праграмная Рада тыднёвіка „Ніва”, 2008, с. 172176). І хоць Іосіф Лангбард быў па нацыянальнасці яўрэй, але душой і сэрцам ён заўсёды жыў Беларуссю, якую любіў і дзеля якой шмат зрабіў напярэдадні і пасля Другой сусветнай вайны на ніве архітэктуры. Ён шчыра сябраваў з многімі вядомымі асобамі Беларусі, у прыватнасці з Янкам Купалам і Якубам Коласам. Калі Янка Купала ўбачыў макеты трох будучых будынкаў у Мінску — Дома ўрада, тэатра оперы і балета і дома Чырвонай Арміі, то аж ускрыкнуў: „А летуценны хлопец, гэты Лангбард!..”.

Пра летуценнага хлопца з Бельска напісаў кніжку Ігар Мельнікаў, якая нядаўна выйшла ў серыі „100 выдатных дзеячаў беларускай культуры” (каардынатар праекта Анатоль Тарас) у мінскім выдавецтве „Харвест”. Кніжка так і называецца „Іосіф Лангбард”.

Аўтар кнігі жыццё і дзейнасць Іосіфа Лангбарда падзяляе на чатыры перыяды. Падчас першага (дасавецкага часу) адбывалася станаўленне архітэктурнага светапогляду гэтага чалавека. Пасля 1917 года пачаўся другі перыяд у жыцці архітэктара, калі ён спрабаваў выпрацаваць новы тып будынкаў для „свабодных савецкіх працоўных”. У 1930 годзе пачаўся бадай самы галоўны і цікавы перыяд творчага жыцця дойліда, звязаны з будаўнічымі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF