Ніва № 28 (3191), 9 ліпеня 2017 г.

Засталіся адно ўспаміны (10)

Уладзімір СІДАРУК

Арэшкава на зломе пяцідзясятыхшасцідзясятых гадоў мінулага стагоддзя лічылася гмінным цэнтрам. Была тут Грамадская рада нарадова, пошта, сямігодка, Грамадская публічная бібліятэка, дзве ГСаўскія крамы ў мураваным будынку (з прадуктовай і прамысловай секцыямі) ды вясковая святліца на 120 месцаў з прызначэннем арганізаваць кінасеансы для публікі. Так вялікіх культурных цэнтраў на тэрыторыі, якую абслугоўвала наша кінаперасоўка, больш не было. І гледачоў на кінасеансы шмат тут прыходзіла. У святліцы змяшчалася публічная бібліятэка. Бібліятэкаркай у ёй працавала Марыся Чурак. Пошту ўзначальваў Пятро Піткевіч. Ягона сястрыца, Вера, працавала ў прамысловай секцыі вясковай крамы, а ў прадуктовай секцыі працавала Люба Шакала. Яе муж Грыша меў сталярскую майстэрню і выконваў паслугі для жыхароў навакольных вёсак. Рабіў ён шыкарную мэблю. З Пятром Піткевічам на пошце працаваў пісьманосец Юзік Мішчук, актыўны дзеяч і важак гуртка Саюза вясковай моладзі.

Пачатковая школа змяшчалася ў драўляным будынку. У канцы пяцідзясятых гадоў у рамках лозунга «Тысячу школ на тысячагоддзе» пачалася будова новай мураванай школы. З таго, што мне вядома, першыя цаглінкі пад яе пабудову паклаў настаўнік Янка Сычэўскі. У выніку вырас прыгожы будынак, які па сённяшні дзень красуецца ў Арэшкаве. Знайшлі тут працу сужонства Малішы. Спадар Мікалай Маліш з’яўляўся шматгадовым кіраўніком школы, а ягоная жонка вучыла дзетак ІІV класаў. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF