Ніва № 28 (3191), 9 ліпеня 2017 г.

Звычайныя радасці

Іаанна ЧАБАН

Да шчасця не трэба шмат. Хопіць звычайны ровар, выгодныя штаны, кашуля, абавязкова чыстыя і, самае асноўнае, нейкая мэта. У гэтым выпадку была ёю вёска Давідавічы альбо як хто хоча, Стральцы. Стральцы менавіта таму, што любілі там калісь страляць; прытым польскія каралі адарылі іх за гэта шматлікімі прывілеямі і аблягчэннямі цяжкай, вясковай долі. Цяпер адбывалася там чарговая, сентыментальная сустрэча аўтарства нашага славутага генеолага Марка Карнілюка.

Да Целушок заехала я на аўтамабілі, а далей апошніх некалькі кіламетраў пераадолела на ровары. І менавіта гэтыя кіламетры аказаліся найбольш цікавымі. У Гражыны ХарытанюкМіхей, даследчыцы беларускай літаратуры і культуры, солтыскі Целушок пакуль толькі адзін ровар у клуні. Другі, калі трэба, пазычае ад суседкі Гэлі. Да сустрэчы ў Давідавічах часу засталося няшмат. Закінуўшы неабходны багаж у прычэплены да руля кошычак, падаліся мы ў дарогу. У канцы Целушок замахала да нас рукой агароднае пудзіла. Нягледзячы на сонечнае надвор’е, стаяла яно ў капелюшы, фуфайцы, з прывязанымі да пояса банкамі з пад піва. Гатовы рэквізіт для лялечнага тэатра да пастаноўкі пра вясёлае, калгаснае жыццё. Панад палеткамі недаспелага збожжа быццам балерына станцавала сарна, далей, ужо менш відовішчна, паскакаў малы, худы заяц. На хвіліну затрымаліся мы пад велізарным помнікам жаўнерам Арміі Краёвай. Яго вяршыню вянчае, як кажуць мясцовыя, велізарная буква «Я» — сімвал Польшчы ў безупынным (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF