Ніва № 28 (3191), 9 ліпеня 2017 г.

Рознагалоссе па-беларуску

Аляксей МАРОЗ

«Рознагалоссе» гэта беларускае музычнае мерапрыемства накіраванае да жыхароў Белавежы і наваколля, а таксама да турыстаў, якія ў летнім сезоне шматлюдна наведваюць Белавежскую пушчу. Ініцыятарам і галоўным арганізатарам «Рознагалосся» з’яўляецца працаўнік Белавежскага асяродка культуры Марк Зубрыцкі — старшыня Таварыства сяброў Белавежы, якое ладзіць беларускія мерапрыемствы ў гэтай мясцовасці. 16 чэрвеня ў рамках праекта «Рознагалоссе — цыкл музычных прэзентацый беларускай нацыянальнай меншасці» адбыўся канцэрт пятага выпуску згаданага мерапрыемства.

— «Рознагалоссе» гэта свая беларуская імпрэза, падчас якой прэзентуем беларускія песні і прамуем нашу культуру і традыцыі. Кожны год арганізуем прыблізна па чатыры канцэрты і ў выніку наладзілі іх ужо каля дваццаці. Плануем, каб падчас кожнага канцэрта выступілі прынамсі чатыры выканаўцы. Стараемся, каб калектывы мяняліся і прэзентавалі розную музыку — ад фальклору да эстрадных твораў. Мы адразу запланавалі, што будзем прэзентаваць усе віды беларускай музыкі і таму наша мерапрыемства назвалі «рознагалоссем у музыцы», — сказаў Марк Зубрыцкі.

Непадалёк ад сцэны на адкрытым паветры працаваў гастранамічны аб’ект. Частка турыстаў і жыхароў Белавежы ды наваколля сядзелі за сталамі і адтуль назіралі за выступамі. Публіка, сярод якой было многа асоб у старэйшым узросце, размясцілася таксама на лаўках, расстаўленых насупраць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF