Ніва № 28 (3191), 9 ліпеня 2017 г.

Штраф за прамоцыю

Яўген ВАПА

Тыдзень таму надрукавалі мы ў «Ніве» інфармацыю, што ў адрас нашага магілёўскага пазаштатнага карэспандэнта Уладзіміра Лапцэвіча было складзена 7 асобных пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні за матэрыялы журналіста, якія былі апублікаваныя ў нашым тыднёвіку за апошнія два месяцы. Вінаваціўшыя яго міліцыянты палічылі, што злачынствам з’яўляецца публікаванне ягоных матэрыялаў у газеце без акрэдытацыі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі. Калі глянуць на такую логіку, то кожны допіс чытача, пісьменніка ці гістарычнага публіцыста з Беларусі ў рэдакцыю ў Беластоку нясе пагрозу для бяспекі саміх аўтараў. А гэта ўжо не жарты, але рэчаіснасць паранаічнай улады, якая не цярпіць любой праявы журналісцкай ці чалавечай незалежнасці.

Спадара Лапцэвіча Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь павінна менавіта ўзнагародзіць за ... прамоцыю сваёй краіны па за яе межамі. Злачынствам нашага магілёўскага сябры аказалася тое, што ён у сваіх допісах паказвае самыя цікавыя на ягоную думку сайты беларускай віртуальнай прасторы. Аддаючы свой вольны час пошукам цікавага і карыснага ў беларускім інтэрнэце, даносіў ён нашым чытачам свае прапановы з культурнага, літаратурнага, грамадскага, навуковага жыцця Беларусі. Ягоныя прапановы падыходзілі ўсім аматарам беларускасці. Асабліва маладыя людзі ў бязвізавым рэжыме маглі вандраваць па прасторы, якою можна ганарыцца, нягледзячы на ўсе складанасці жыцця аўтарытарнай сістэмы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF