Ніва № 28 (3191), 9 ліпеня 2017 г.

Маё пакаленне

Віктар САЗОНАЎ

Гэта было на прыпынку ў Гародні. Размаўлялі між сабой мужчыны сярэдняга веку. Малодшы выглядаў на гадоў крыху больш за сорак, старэйшы ўжо добра за пяцьдзясят. Маё пакаленне.

— Усё часцей задумваюся, куды пайшло жыццё, — уздыхнуў старэйшы. — Увесь час гарбаціўся, круціўся... А час так хутка праляцеў і што ў выніку?! Заробку няма, перспектыў аніякіх. Нават дзеці з гэтай краіны ад такога жыцця за мяжу паўцякалі. А самому і старасць спакойна сустрэць не даюць. Улада ўсё нешта прыдумвае, каб забраць тое, чаго ў мяне няма. Усё я нешта ім вінен. Думаў некалі хоць на пенсіі адпачну. Дык ужо і надзеі на пенсію не маю. Выглядае на тое, што пенсійны ўзрост будуць павялічваць так імкліва, што я за ім не ўганюся. А каб і дацягнуў нейкім цудам, то ці мажліва выжыць на тую пенсію. Эх, вярнуцца б гадоў на дваццацьтрыццаць назад і пачаць спачатку!

Сумны маналог. А ўлічваючы тое, як іншыя суразмоўцы ў знак згоды заківалі галовамі можна было зрабіць выснову, што і ў іх сітуацыя падобная. І памяняць яе ўжо няма ні часу, ні сіл, ні надзеі...

А вось дваццацьтрыццаць гадоў назад сапраўды былі перспектывы, шанцы, надзеі, сілы і час... Дык што ж здарылася? Што маё пакаленне зрабіла не так?

Адказ на гэтае пытанне лаканічны, даходлівы, злы, справядлівы і гучыць як прысуд: — Усё! Усё зрабілі не так! Хоць была мажлівасць інакшага выбару. Але маё пакаленне выбрала гэты шлях. І тады, калі пасля скону Савецкага Саюза на яго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF