Ніва № 28 (3191), 9 ліпеня 2017 г.

«Усё маё адтуль родам: і мова, і песні, і сум, і радасць»

Яўген ВАПА

Раніца дваццаць восьмага чэрвеня не прадвяшчала для мяне прыходу пасланца дрэнных навін. Але так папраўдзе звальваюцца яны на нас у найбольш нечаканых момантах. У апошнім часе было ў мяне іх аж надта так у асабістым, як і ў прафесійным плане. Гэтага ж дня здзяйсняўся яшчэ для мяне чарговы год майго зямнога вандравання. Як заўсёды ў такія хвіліны нашаму кругазвароту спадарожнічаюць розныя рэфлексіі наконт людзей і падзей, з якімі прыходзіцца нам сустракацца. І ўжо перад дзясятай раніцы як гром з яснага неба ў сядзібу «Нівы» прыляцела вестка, што на восемдзесят першым годзе жыцця перад аблічча Усявышняга быў пакліканы праваслаўны архіепіскап Лодзінскі і Познаньскі доктар Сіман Раманчук.

Нашы думкі і размовы паляцелі ў бок Уладыкі. Нашага Уладыкі — як сярод беларусаў у Польшчы пра Яго гаварылі многія. Стараюся ўзгадаць сваю першую з Ім сустрэчу. І раптам перад вачыма ўзнікае карціна, калі на пачатку васьмідзясятых гадоў, калі я быў вучнем Гайнаўскага белліцэя, здаецца на Міколу, прыехаў Ён у Гайнаўку да пробашча Антонія Дзевятоўскага, які тады на хвалу Гасподнюю ўзводзіў пабудову свайго жыцця — сённяшні СвятаТроіцкі сабор. Памятаю хрэсны ход, калі ішлі яны побач сябе. Цёплае, веснавое паветра, задуменне, радасць і ласка. Так, калі добра прыглянуцца, то паміж імі было нейкае і фізічнае падабенства. Стройныя, высокія, з бародкамі, з дабрынёй на твары і таемнай усмешкай, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF