Ніва № 27 (3190), 2 ліпеня 2017 г.

На задворках нашай вялікай вады

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Злажу з аўтобуса ў Бандарах, а паколькі да канферэнцыі ў клубе „Карына” астаецца звыш трох гадзін цалкам свабоднага часу, рашаю прайсціся па наваколлі. З аўтобуснага прыпынку вяртаюся крыху назад, у краму, што быццам з боку Багнюкоў.

У краме дзве жанчыны — адна за прылаўкам, другая перад. Як то жанчыны — гутарка ў іх пра справы гаспадарскія. Гутараць пра страты, прычыненыя нядаўнім градабоем. Гутараць на мове сваіх мясцовых бабульпрабабуль, дзедаўпрадзедаў. І я так цалкам, здавалася б, натуральна, заказваю на той жа мове бутэлечку вадзічкі, і прадаўшчыца таксама на той жа мове адказвае на мой заказ. Яшчэ пытаю пра дарогу ў блокі напрасткі і даведваюся, што сцяжынка пачынаецца акурат насупраць крамы.

Іду тою сцяжынкай. Яна спачатку вядзе мяне цераз кароткі лясок і неўзабаве выходзіць на агародыўчасткі. Гэта, па ўсёй верагоднасці, участкі насельнікаў блокаў, якія яны атрымалі як кампенсацыю за забраныя ім пад вадаём палі і сенажаці. Участкі тыя аброблены часткова, агул выглядае быццам шахматная дошка, дзе ў адных клетках культурныя расліны, у іншых, якіх большасць, прыродныя пасевы. Па дарозе мінаюся з дзвюма немаладымі асобамі, якія тою сцяжынкай з векавым дастаенствам крочаць туды, адкуль крочу я, значыць — у краму. І гэтая сцяжынка падаецца мне той пупавінай, якая звязвае блокавы народ з ягонай крамайкарміцелькай.

Блокі як блокі, у агульнасці застылі ў такім стане, у якім былі калісь (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF