Ніва № 27 (3190), 2 ліпеня 2017 г.

Наша малая перамога

Іаанна ЧАБАН

Знаёмства з творчасцю прафесара Анджэя Струмілы праходзіла ў школьнай бібліятэцы ў Крынках у рамках Тыдня бібліятэк. Былі фільмавыя дакументы, яго кніжкі з аўтографамі і мае ўспаміны з аўтарскай сустрэчы на сёлетнім Міжнародных таргах кніжкі ў Беластоку. Проста неабходна было расказаць дзецям пра чалавека высокай культуры, сумлення, мудрасці, з якім спалучае нас гісторыя Вялікага Княства Літоўскага. У выпадку вучняў гімназіі цяжка сказаць наколькі іх гэта кранула. Звычайна яны ставяцца з вялікай стрыманасцю і непрыхаваным песімізмам да акружаючай іх рэчаіснасці. Інакш справа маецца з наймалодшымі, яшчэ веруючымі ў светлую будучыню. Калі распавяла я ім пра магчымасць прыняць удзел у мастацкім конкурсе, адразу ўзяліся за працу. На бібліятэчных століках як грыбы пасля дажджу паяўляліся выявы Струмілы з жывінкай, Струмілы сярод дрэваў, у драўлянай хатцы, а нават Струмілы ў выглядзе каменя. На мастацкія конкурсы пасылалі мы ў гэтым годзе шмат прац, але толькі адзін раз атрымалася нечага дабіцца. І так на пачатку чэрвеня ў крынскую школу пазванілі з Ваяводскага асяродка анімацыі культуры, каб запрасіць на ўручэнне ўзнагарод.

Конкурс «Партрэт мастака» — адзін з этапаў святкавання Года прафесара Анджэя Струмілы ў нашым ваяводстве. Конкурс адрасаваны быў да дзяцей і моладзі з пачатковых, гімназічных і звышгімназічных школ Падляшша.

Як сказалі мне пасля ў ВААКу, прац надышло сапраўды шмат, большасць з іх на сапраўды (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF