Ніва № 27 (3190), 2 ліпеня 2017 г.

«Рамэа і Джульета» ў Гайнаўскім белмузеі

Аляксей МАРОЗ

У Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы 12 чэрвеня адбылася прэм’ера спектакля пастаўленага паводле п’есы «Рамэа і Джульета» англійскага драматурга Уільяма Шэкспіра. Тэатральная група, якая паакцёрску паказала спектакль, дзейнічае пры Гайнаўскім белмузеі пяць гадоў, а яе склад увесь час мяняецца. Асабліва плённа дзейнічае яна пад апекай рэжысёра, сцэнарыста і акцёра Іаанны СтэльмашукТроц. Рэзультат працы спадарыні Іаанны было добра відаць падчас прэм’ернага спектакля «Рамэа і Джульета», калі яе вучні паказалі свае акцёрскія здольнасці, якія разгортвалі пад апекай свайго рэжысёра. Іаанна Троц ужо многа разоў паказала, што ўмее працаваць з моладдзю, прывіць ёй любоў да тэатра, акцёрства, а адначасна трымаць дысцыпліну і паспяхова падрыхтаваць юных аматараў тэатра да паспяховага выступлення на сцэне. Так было і на гэты раз, калі вучні спадарыні Іаанны паказалі сваё майстэрства перад публікай у памяшканні Гайнаўскага белмузея, спецыяльна прыстасаваным для патрэб спектакля. Пазней Іаанна Стэльмашук скажа, што старалася, каб прэзентацыя шэкспіраўскай трагедыі «Рамэа і Джульета» адбылася не толькі на беларускай мове, але і ў беларускім антуражы, што было бачна ў сцэнічным і музычным афармленні спектакля. Прэм’ерная пастаноўка атрымала гарачыя апладысменты і вельмі добрыя водгукі з боку гледачоў.

Дырэктар Гайнаўскага белмузея Тамаш Ціханюк, які адчыняў вароты ў прыстасаванае для тэатральных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF