Ніва № 27 (3190), 2 ліпеня 2017 г.

Пярэдняя дамба супраць беларусаў (ч.2)

Міра ЛУКША

Забраць сваім, аддаць чужым. Спадчыннікі маюць права вярнуць сабе родную зямлю, калі яна не была выкарыстана на мэту якая была ўказана ў рашэнні пра экспрапрыяцыю. Гэтак вынікае са зместу арт. 136, уст. 1 і 2 закона ад 21 жніўня 1997 г. пра гаспадарку нерухомасцямі (Dz.U. 2004, nr 261, паз. 2603 з пазнейшымі зменамі): „Экспрапрыяваная нерухомасць не можа быць выкарыстана на іншую мэту, чым названая ў рашэнні аб экспрапрыяцыі, пры ўліку арт. 137, хіба што папярэдні ўласнік ці яго спадчыннік не пададуць заявы на вяртанне гэтай нерухомасці” ды „У выпадку рашэння намеру выкарыстання экспрапрыяванай нерухомасці або яе часткі на іншую мэту, чым названая ў рашэнні аб экспрапрыяцыі, адпаведны орган паведамляе папярэдняга ўласніка або яго спадчынніка аб гэтым намеры, інфармуючы адначасова аб магчымасці вяртання экспрапрыяванай нерухомасці”.

І тут уся сутнасць праблемы з зямлёй, якая не была выкарыстаная згодна з мэтай пабудовы вадасховішча Семяноўка і канала Нарва — Супрасль. Войт Нараўчанскай гміны, які з’яўляецца органам адпаведным для гэтага дзеяння, гэтага не робіць, а распараджаецца зямлёй між іншым лучан, прытым не інфармуючы спадчыннікаў, супраць іх і супраць закона. Лучане заклікалі войта да спынення правапарушэння і скардзяцца на яго бяздзейнасць у вышэйшыя інстанцыі. Хаця мае веды адносна спраў, якія вядуцца ў Павятовым старостве ў Гайнаўцы, датычных патрабавання вяртання экспрапрыяваных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF