Ніва № 27 (3190), 2 ліпеня 2017 г.

У Орлі ўзнікне культурны цэнтр беларускай меншасці

Я, як ураджэнец Орлі, шматгадовы гмінны радны ды гісторыкрэгіяналіст, магу рашуча сказаць, што зараз у Орлі і наваколлі людзям жывецца вельмі добра. Натуральна, што некаторыя пажылыя людзі могуць тужыць па мінулым, але пэўна таму, што тады былі яны маладымі, здаровымі і... жыццё было перад імі.

У Арлянскай гміне, як і ўсюды, ёсць такія людзі, якім на ўсё хапае, ёсць такія, якія ледзь зводзяць канцы з канцамі, і ёсць многа бедных — кожная чацвёртая асоба карыстаецца сацыяльнай дапамогай. Арлянская гміна, дзякуючы буйным інвестыцыям на яе тэрыторыі ды з пункту гледжання даходаў на аднаго жыхара стала ад некалькіх гадоў лічыцца багатай. І гэта факт. Бюджэт гміны штогод папаўняецца амаль шасцю мільёнамі злотаў падаткаў ад буйных фірм; праўда, каля шасцісот тысяч адыходзіць з яго на г.зв. яносікава.

Чаму ж тады пішу, што ў нашай гміне жывецца добра? Для прыкладу, пачалі нас заўважаць суседнія гміны. Адна з іх пачала быццам „падказваць”, каб Арлянская гміна даклала да мадэрнізацыі дарожнага насцілу павятовай дарогі на ейнай тэрыторыі; а гэта таму, што тою дарогай карыстаюцца жыхары Арлянскай гміны на шляху ў Бельск. Пакуль што на гэта няма згоды, бо гэта недарэчнасць — Арлянская гміна дафінансоўвае мадэрнізацыю павятовых дарог, але толькі на сваёй тэрыторыі.

У „Ніве” ад 7 сакавіка 2007 г. у артыкуле „Арлянская ветравая ферма” арлянскі войт сказаў: „Нашай гміне патрэбнае ў першую чаргу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF