Ніва № 27 (3190), 2 ліпеня 2017 г.

Разлілася вялікая вада

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

24 чэрвеня ў клубе „Карына”, што ў вобрубе Лукі, адбылася канферэнцыя пад лозунгам „Яднае нас вялікая вада”. Канферэнцыю сарганізавалі ўправы Нараўчанскай і Міхалоўскай гмін, нараўчанскі Гмінны асяродак культуры ды згуртаванне „Сторчык”, а прымеркавана яна была да 40годдзя вадаёма „Семяноўка”. Было крыху мясцовага афіцыёзу ды крыху „простага” насельніцтва.

Адкрываючы канферэнцыю нараўчанскі войт Мікалай Павільч паведаміў, што ініцыятыва канферэнцыі выйшла ад Лявона Хлябіча, раднага Нараўчанскай гміны, загадчыка вадаёма „Семяноўка” ды ад Аляксандра Кардаша, які сабраў шмат дакументацыі пра мінулае. Канферэнцыя мела стаць сентыментальным успамінам пра мясцовае былое, таксама пра бягучыя справы, бо „не ўсе ўсё ведаем”.

Затым быў зачытаны ліст ад маршалка Падляшскага ваяводства Ежы Ляшчынскага. Некаторыя вытрымкі з ліста: «У маі 1977 года з вялікім размахам распачалася рэалізацыя вялікай і складанай задачы. Ужо ў 19631964 гадах была звернута ўвага на недахоп вады ў абшары верхняй Нарвы і з таго часу пачаліся даследаванні наконт вызначэння месца і велічыні вадаёма ў рэчышчы Нарвы, які б пагасіў дэфіцыт. Цэласць праектных прац была завершана ў 1978 годзе; да гэтай працы было прыцягнута дзевяць праектных бюро. Кіраваў працамі Францішак Палыс. У пабудову вадаёма былі прыцягнуты 28 прадпрыемстваў з цэлай краіны. Усё мерапрыемства, з увагі на яго размах, было падзелена на пяць задач: будову сацыяльнай базы, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF