Ніва № 27 (3190), 2 ліпеня 2017 г.

Польшча — Беларусь. Якое добрасуседства?

Яўген ВАПА

Бурлівыя палітычныя справы ў жыцці Польшчы і свету, з якімі маем зараз дачыненне, часта выцясняюць з нашай памяці тыя падзеі з недалёкага мінулага, якія тычацца польскабеларускіх двухбаковых адносін. Менавіта 23 чэрвеня 2017 года адзначылі мы юбілей — дваццаціпяцігоддзе падпісання Трактата аб добрасуседстве і прыязным супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Польшчай. Трактат быў падпісаны тагачаснымі кіраўнікамі абедзвюх дзяржаў — Станіславам Шушкевічам і Лехам Валэнсам. А афіцыйнай датай усталявання двухбаковых стасункаў лічыцца 2 сакавіка 1992 года. Суаўтарам трактата была таксама амбасадар Польшчы ў Беларусі прафесар Альжбета Смулкова, якая да гэтай намінацыі працавала, між іншым, выкладчыкам на Кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта. Многія падляшскія выпускнікі беларусістыкі добра памятаюць прафесар Смулкову як выдатнага мовазнаўцу ў галіне беларускіх гаворак Беласточчыны. Шмат магістраў і настаўнікаў беларускай мовы менавіта ў яе пісала свае дыпломныя працы. Так што Польшча сваім першым амбасадарам назначыла асобу, якая ў плане ведання краіны, да якой ехала, напэўна была прафесіяналам. Ейная пабыўка ў 1991-1995 гадах была тым важным момантам, калі паміж дзвюма дзяржавамі пачынаюцца афіцыйныя кантакты і заключаюцца дамоўленасці.

Пасля яе польскімі пасламі ў Мінску былі Ева Спыхальская (1996-1998), Марыюш Машкевіч (1998-2002), Тадэуш Паўляк (2002-2005), Генрык Літвін (2006-2010), Лешэк (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF