Ніва № 27 (3190), 2 ліпеня 2017 г.

Людзі і смецце

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

У Маскве гараджан, паводле класіка літаратуры Міхаіла Булгакава, сапсавала кватэрнае пытанне. Апошнія паўгода ў расейскай сталіцы разгарнулася сапраўдная вайна вакол зносу старых дамоў забудовы часу Хрушчова і ранейшых — іх у народзе трапна называюць „хрушчобы”. Бальшыні насельнікаў пляваць на нейкія палітычныя працэсы, на грамадзянскія правы і свабоды, але што датычыць іхняга „курачніка” — тут іх лепш не чапаць. У выніку стыхійных пратэстаў у Маскве ўлады пайшлі нават на перамовы з жыхарамі і нейкія саступкі. Галоўнай мэты тамтэйшая ўлада, можна сказаць, паспяхова дамаглася. А паралельна яшчэ некалькіх. Прыкладам, выпусцілі такім чынам пару незадавальнення, перавялі стрэлкі ад асноўных праблем грамадства і дзяржавы.

У Гродне жарсці разгарэліся вакол іншай бытавухі, даруйце ўжо за гэты слэнг. Дадумаліся раптам (хоць насамрэч зусім не знянацку, а з дакладнай сваёй мэтай) гарадзенскія ўлады ўпарадкаваць працэс сартавання і вывазу гарадскога смецця. Лішне напэўна казаць, але ўсё ж заўважу, што з людзьмі ніхто раіцца і не збіраўся. Сутнасць новаўвядзення простая: старыя смеццяводы ліквідаваць зусім, а ўсталяваць у дварах непадалёк дамоў абсалютна новыя кантэйнеры на новых пляцоўках для асобных відаў смецця — для шкла, для пластыку, для паперы, ну і агульныя.

Асабіста я дзвюма рукамі за такое раздзельнае, як і ва ўсім цывілізаваным свеце, сартаванне смецця. Да ўсяго гадамі многія гарадзенцы не маглі спакойна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF