Ніва № 27 (3190), 2 ліпеня 2017 г.

ХХХІ Сустрэчы «Зоркі»

Уршула ШУБЗДА

Паблізу Белавежскай пушчы прайшлі ХХХІ майстар-класы Сустрэчы «Зоркі». Удзельнікі на працягу тыдня правялі сустрэчы з самымі яркімі беларускімі літаратарамі, мастакамі і журналістамі. Без сумненняў можна сказаць, што летнік развівае творчыя здольнасці, крытычнае мысленне і вучыць правілаў супрацоўніцтва ў групе.

Свежы погляд на жыццё

Сёлетнія Сустрэчы «Зоркі», які праходзілі з 18 да 23 чэрвеня ў Новым Ляўкове, аб’ядналі не толькі цікавую групу таленавітых удзельнікаў, але і яркіх гасцей. Адной з іх была журналістка, падарожніца Кася Ляўдацкая.

— Мне было вельмі цікава. Я гавару гэта шчыра, — адзначыла Кася Ляўдацкая. — Мне, ураджэнцы Беларусі, пабачыць вось такіх беларускіх дзетак, якія размаўляюць на беларускай мове, задаюць цікавыя пытанні, проста незвычайна. Пасля сустрэчы задавалі мне вельмі цікавыя пытанні. Яны маюць свежы погляд на жыццё. Мне здаецца, што такія летнікі патрэбны.

На самой справе запрошаныя госці (журналістка, падарожніца Кася Ляўдацкая, журналіст Міхась Сцепанюк, журналіст Яўген Вапа, мастак Міраслаў Здрайкоўскі, журналістка Дыяна Нахіла, паэт Андрэй Сцепанюк) могуць чакаць цікавых справаздач з сустрэч, якія апісалі ўдзельнікі. Яны прыкмячалі такія рэчы і факты, пра якія нідзе не прачытаеце!

«Васілёк»

Праца над тэкстам — цяжка праца. Каб збалансаваць настрой, члены гэтай рэдакцыі хадзілі на доўгія шпацыры. Менавіта прыпушчанскія лугі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF