Ніва № 26 (3189), 25 чэрвеня 2017 г.

У палескай глыбінцы (90)

Ганна КАНДРАЦЮК

Ці легенды пра прывідныя іконы на Святым возеры, што ля сяла Тур, не захоўвалі сімвалічнай памяці пра іканапісную школу, якая ўзнікла напрыканцы ХІІІ стагоддзя і праславіла Ратненскае княства?

На месцы ніхто не ўмеў аднесціся да майго пытання.

— Гэта ж было за царагароха, — чуўся адзін адказ. — Бог адзін ведае, як яно было!

Палескія недавер’і і сумненні гэта яшчэ падарунак ад маціпрыроды, якая выдатна дапамагае ў прыбіранні гістарычных слядоў. Вось у самым Ратным ніхто дакладна не ведае як выглядаў іх сярэднявечны замак, які займеў славу недаступнага фарпоста. Замак з каменнай вежай, як даказваюць гісторыкі, літаральна праваліўся пад зямлю. Усё з за таго, што ён быў узведзены між рукавамі Прыпяці, на насыпаным кургане, пад якім бушавалі вадацёкі. На Ратненшчыне падобныя з’явы адбываюцца і ў наш час, найчасцей пад зямлю правальваецца фрагмент лесу, а яго вершаліны яшчэ доўгі час выглядаюць з вады, пакуль не ўзнікне новае возера або балота...

Іканапісныя майстэрні верагодна маглі існаваць не толькі ў Ратным, але і ў недалёкіх мясцінах Рай ды Тур. Як паказваюць археалагічныя знаходкі, Тур быў вядомы ў дахрысціянскія гады з за культу Вялеса. Гэтага язычніцкага бога пладавітасці палешукі ўяўлялі якраз пад выглядам быка тура. На месцы паганскага капішча была пабудавана царква, якая пасля знікла ў таемных абставінах. Паводле легенды, яна правалілася пад зямлю з за грахоў вернікаў, а пасля стала (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF