Ніва № 26 (3189), 25 чэрвеня 2017 г.

Засталіся адно ўспаміны (9)

Уладзімір СІДАРУК

З сям’ёю Уладзіміра Смактуновіча, бацькам Юркі і Васіля, парадніліся мы быццам блізкія суродзічы. Кожны раз, калі мы заязджалі ў вёску з кінаперасоўкай, мяне запрашалі на абед, а затым на начлег. Юрка памагаў бацьку ў гаспадарцы, а Васіль працаваў у завадской пажарнай камандзе на Хімічнай фабрыцы ў Гайнаўцы. Жыхары Тэрэміскаў складалі дружалюбную сям’ю. Хоць у сяле пражывала змешанае насельніцтва, не спатыкалася, каб католікі ішлі наперакор праваслаўным, і наадварот. Свята адзначалі аднолькава, як каталіцкае, так і праваслаўнае. Моладзь калядавала першнаперш 25 снежня на Божае Нараджэнне, выконваючы каталіцкія пастаралкі, а 7 студзеня ― праваслаўныя калядкі. Арганізавалі супольнае святочнае застолле. Забавы і вячоркі таксама арганізавалі супольна. Кінааператар з шафёрам большасць вольнага часу праводзілі ва Уладзіка Вішнеўскага. Мяне таксама запрашалі ў сваю кампанію, паколькі дочкі Тэрэза і Ванда стваралі кампанію для спрэчак. Пасля малодшая Тэрэза паехала ў госці да цёткі ў Францыю. Выйшла замуж. Засталася старэйшая Ванда, з якою надалей ладзілі сяброўскія кантакты. У палове сямідзясятых гадоў Юрка Смактуновіч ажаніўся з дзяўчынай са Скупава, Лідкай. Мяне папрасілі за дружбу. Не ведаў я, як сябе паводзіць, паколькі не прыходзілася быць на такой урачыстасці ў наваколлі Белавежы. Калі падаваўся я з мясцовымі дружбамі на кавалерскі вечар, узяў з сабою бутэльку гарэлкі, бо ў Кузаве такая традыцыя. Усе мужчыны ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF