Ніва № 26 (3189), 25 чэрвеня 2017 г.

Хрысціянскай канчыны жыцця нашага...

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

16 чэрвеня ў Райску была адзначана 75я гадавіна пацыфікацыі вёскі. У гэты дзень штогод правіцца ў раенскай царкве ўрачыстае памінальнае набажэнства; сёлета ўзначаліў яго епіскап Супрасльскі Грыгорый. Пасля вернікі падаліся ўрачыстым шэсцем за вёску, на брацкую малілу, дзе пакоіцца амаль паўтары соткі раенскіх мучанікаў.

Міхал Гнатоўскі ў кнізе „Wieś białostocka oskarża” з 1981 года пісаў, што ў Райску да вайны было 98 гаспадарак. Была там пачатковая школа, млын, вятрак і праваслаўная царква. У вёсцы дзейнічала ячэйка Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. Тут неаднаразова адбываліся раённыя канферэнцыі КПЗБ. У 1934 годзе вяскоўцы адмовіліся плаціць падатак і адрабляць шарварак. 14 чэрвеня 1942 года група савецкіх партызан пад камандаваннем „Васіля” абстраляла нямецкі легкавы аўтамабіль каля Райска. У адказ на гэта два дні пазней, 16 чэрвеня, па загадзе каменданта СД Беластоцкай акругі Вернера Фрома з раніцы вёску Райск ачапілі атрады СС, гестапа, Вермахта і жандармерыі. Жыхароў вёскі сагналі на прыцаркоўны пляц. Дарослых мужчын, якім было за 16 гадоў, і тых жанчын, чыіх мужоў і дарослых сыноў не было, фашысты расстралялі — усіх 149 чалавек. Закапалі іх у пашыраных ямах для зімавання бульбы, што былі за вёскай. Моладзь ад 14 да 16 гадоў вывезлі на прымусовыя работы ў Германію, а апошніх жанчын і дзяцей адправілі ў наваколле Браньска і Боцькаў. Усе будынкі ў вёсцы былі спалены, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF