Ніва № 26 (3189), 25 чэрвеня 2017 г.

Лёс Ганны Валасовіч з Арэхавічаў і яе сям’і

Сяргей ЧЫГРЫН

У беларускага паэта, перакладчыка, публіцыста Віктара Шымука (19331998) ёсць шмат шчырых паэтычных радкоў, прысвечаных маці:

Мама... Якое слова

Можа з гэтым зраўняцца?

Мама... У гэтым слове

Ласка і пачуццё.

Бачыш, сынок маленькі

Сонейку усміхаецца.

Ты яму, любая маці,

Сонца дала і жыццё...

Маці Віктара Шымука, Ганна Валасовіч, была родам з Беласточчыны. Яна нарадзілася ў 1896 годзе ў вёсцы Арэхавічы на Бельшчыне. Маці Ганны вельмі рана памерла, калі дзяўчынцы было 7 гадкоў. Сіротамі таксама засталіся брат Зміцер і сястра Жэня. Дзяцей разабралі сваякі. Ганну выхоўвала цётка, якую заўсёды добрым словам прыгадвала Ганна Валасовіч.

Напярэдадні Першай сусветнай вайны сям’я, дзе выхоўвалася Ганна, эвакуіравалася ў горад Казлоў (Мічурынск) за Масквой. У гэтым горадзе ў царскай арміі служыў беларус з Дзятлаўшчыны Мікалай Шымук. Там маладыя і пазнаёміліся, пакахалі адзін аднаго, а потым пажаніліся.

У 1922 годзе Мікалай Шымук вырашыў вярнуцца з прыгажуняй жонкай на Бацькаўшчыну — у родную вёску Змяёўцы Дзятлаўскай воласці Слонімскага павета, якія ўжо знаходзіліся пад Польшчай.

Па дарозе дамоў Ганна захварэла на тыф. Муж Мікалай пакінуў яе ў Мінску ў шпіталі, а сам з рэчамі сеў на цягнік і паехаў у Стоўбцы. Але дамоў на Дзятлаўшчыну дабрацца не змог, бо ў Стоўбцах яго арыштавалі польскія ўлады і завезлі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF