Ніва № 26 (3189), 25 чэрвеня 2017 г.

Такое багацце

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Размова з прафесар Лэсяй ДЫЧКО, членам журы XXXVI Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі, сакратаром Саюза кампазітараў Украіны.

— Спытаю Вас: колькі гадоў Вы прымаеце ўдзел у працах Фестывалю?

— Многа; дакладна не буду гаварыць. Хачу падкрэсліць, што гэты Фестываль з’яўляецца адзіным у Еўропе конкурсам праваслаўнай музыкі. Паколькі я з’яўляюся сакратаром Саюза кампазітараў Украіны і займаюся харавой музыкай — а ў нас два аграмадныя фестывалі: Kyiv Music Fest і Прэм’еры. І там уся сучасная музыка ідзе а капэла. Я вельмі многа езджу па Украіне, я хачу знаць, мне цікава наша музыка. Украіна стармошаная вайною, у нас вельмі складаныя эканамічныя абставіны — і тым болей мы змаглі сем хароў рэкамендаваць на гэты фестываль. Што я заўважаю? Што на гэтым конкурсе выдатна прэзентуецца Беларусь. Прыпомню — летась не было столькі ўкраінскіх хароў, а вось з Беларусі быў хор Беларускага радыё; ён гучаў чароўна. Беларусы гэта славянская нацыя, са здзіўляючай чыстатою інтанацыі. Я была знаёма з Роўдам; я вельмі шаную беларускую музыку — беларусы спяваюць вельмі прыгожа. Цягам некалькіх гадоў прадстаўнікі Беларусі бралі многа першых прызоў, справядліва заслужаных. А сёлета атрымалася так, што сем украінскіх хароў прыехала на гэты конкурс; такога яшчэ не бывала — а з гэтых сямі чатыры ўзялі першыя месцы. Вельмі добра выступалі беларускія хары — там былі другія месцы. І дзіцячыя выдатна сябе праявілі, і камерныя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF