Ніва № 26 (3189), 25 чэрвеня 2017 г.

Багацце беларускай культуры запісанае ў іконах

Уршуля ШУБЗДА

Малявалі, бо не ўмелі без гэтага жыць. Былі самавукамі. Абыходзіліся без ведання канонаў і мастацкай адукацыі. Аднак менавіта іх працы займалі асаблівае месца ў вясковых беларускіх хатах. Іх працам поўнасцю прысвечаная выстаўка „Беларуская народная ікона” у Музеі сельскай гаспадаркі ў Цеханоўцы, якая адкрылася 14 чэрвеня. Народныя майстры і іхнія іконы, магчыма далёкія ад высокага акадэмічнага мастацтва, сталі асаблівай інтэрпрэтацыяй канону і адначасова аўтэнтычнай спадчынай Беларусі.

Супрацоўніцтва Цеханоўца з Мінскам

Паміж Музеем сельскай гаспадаркі ў Цеханоўцы і Беларускім дзяржаўным музеем народнай архітэктуры і побыту ў Мінску завязалася блізкае супрацоўніцтва па ўсіх напрамках музейнай дзейнасці. Гэта сумесная культурнаасветніцкая праца, навуковадаследчая і экспазіцыйнамузейныя праекты. Абодва музеі ладзяць таксама сумесныя мерапрыемствы, напрыклад, «Свята хлеба».

— Мы ўзаемна ўзбагачаемся. У нас многа сумеснага, — адзначыў дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту ў Мінску Эдуард Багдановіч. — Мы таксама праводзім сумесныя пасяджэнні, у час якіх кранаем вельмі важныя тэмы.

Выстаўка «Беларуская народная ікона», адкрытая 14 чэрвеня ў Цеханоўцы, гэта таксама заслуга Дэпартамента культуры і нацыянальнай спадчыны Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства.

— Гэта вельмі важна, каб музеі працавалі разам, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF