Ніва № 26 (3189), 25 чэрвеня 2017 г.

Пярэдняя дамба супраць беларусаў

Міра ЛУКША

Патрэбная вада для Беластока. У 1964 годзе былі праведзены гідралагічныя даследаванні былога Беластоцкага ваяводства, якія выказалі значны дэфіцыт басейна ракі Нарвы. На гэтай падставе нарадзіўся план пабудовы меліярацыйнага аб’екта, у склад якога ўваходзілі паасобныя гідратэхнічныя збудаванні. План пабудовы меў пераараць беларускі арэал Беласточчыны, заліваючы вадой не толькі пяць вёсак будучых Нараўчанскай і Міхалоўскай гмін, але і іншыя ў Гарадоцкай і Супрасльскай гміне, кудою меў плысці канал Нарва — Супрасль. Прама праз курганы вёскі Меляшкі, якой больш за 500 гадоў. Беларускай.

Частка публічнага плана

Канчаткова быў зацверджаны рэалізацыйны план „Вадасховічша Семяноўка і Канал Нарва — Супрасль. Рашэнне (№ AS.42./II/III/1/75) 16 ліпеня 1976 г. выдаў беластоцкі ваявода. Важным у гэтым мерапрыемстве быў праект выкананы Цэнтральным бюро даследаванняў і праектаў водных меліярацый і забеспячэння сельскай гаспадаркі ў ваду ў Варшаве ад 26 мая 1976 г., выкананы Францішкам Палысам („праект Палыса”). Цяпер гэта фірма называецца Бюро даследаванняў і праектаў воднай гаспадаркі BIPROMEL — фірма не дзяржаўная, а суполка з сядзібай у Варшаве. Выканаўцам праекта была Ваяводская ўправа Сельскагаспадарчых інвестыцый у Беластоку — ВУСІ (цяпер гэта Ваяводская ўправа меліярацыі і водных установак у Беластоку).

Пабудова пачалася ў 1976/1977 гадах. Уздыманне вады працягвалася ад 1988 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF