Ніва № 26 (3189), 25 чэрвеня 2017 г.

Няўпэўненасць меншасцей

Яўген ВАПА

Чым больш жыву, тым менш я разумею. Не вядома, якую мерку прыкласці да таго, што бурліць вакол нас і непасрэдна нас кранае. Перад Вялікаднем пісаў я пра тое, што бюракратыя можа даканаць, між іншым, і актыўнасць арганізацый нацыянальных меншасцей. Зараз, калі прыходзіцца рэалізаваць справаздачнасць выдавання «Нівы» паводле новых указанняў, то рукі проста апускаюцца ад бяссільнасці. Без кемлівага бухгалтара і адміністрацыйнага працаўніка зараз увогуле не прыступай да рэалізацыі якойколечы задумы ў выглядзе любога праекта. А адкуль браць арганізацыям і людзям грошы на зарплату для тых жа асоб? Функцыянаванне арганізацый на грамадскім энтузіязме, здаецца, належаць ужо мінуламу часу. А што прыдумае юрыдычная, дзяржаўная машына наконт наступных гадоў, аж страх думаць. Пры такіх патрабаваннях судовыя разбіральніцтвы паміж дзяржавай а нацыянальнымі меншасцямі выдаюцца непазбежнымі. Непазбежнай у такой сітуацыі будзе і затуханне дзейнасці, бо хто па ўласным жаданні накіне сабе пятлю на шыю. Каму патрэбныя клопаты, бо ж здаўна вядома, што з дзяржавай лепей не барукацца. Ужо сёння ступень напружанасці паміж паасобнымі меншасцямі і Міністэрствам унутраных спраў і адміністрацыі пачынае набываць міжнародны прававы кантэкст. Што з гэтага атрымаецца, невядома. Аднак пра чорны сцэнарый пачынаюць паміж сабою штораз часцей пагаворваць людзі спрактыкаваныя ў гэтых справах. Увогуле ахвярай бюракратычных кляшчоў і міністэрскай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF