Ніва № 26 (3189), 25 чэрвеня 2017 г.

Не па-авечаму

Міраслаў ГРЫКА

Завядаюць макі ў маім агародзе — цудоўныя агеньчыкі на фоне манатоннай зелені, якая пры працяглых зносінах стамляе, мучыць, раздражняе. Гэтыя марненькія макі, толькі дзве абвялыя кветкавыя галоўкі — дабратворныя для агарода. Яны дастаюць яго з банальнасці. Быццам сакралізуюць дэкор прыгнятальнага фону. Пераацэньваюць яго паўтаральнасць, прадказальнасць, штодзённасць. Падымаюць увысь. Таксама дазваляюць убачыць іншасць у новай карціне. І нават калі гэта вар’яцтва.

Слова вар’ят паходзіць ад лацінскага varius — іншы. Быць іншым, але не сышоўшым з розуму, разумова адсталым — гэта вялікі выклік. Быць мастаком, ідучым за сваёй творчай інтуіцыяй, парушаючы абавязваючыя каноны мастацтва, вучоным, парушаючым метадалагічныя догмы і ў рэшце рэшт звычайным чалавекам, які не хоча ісці па шляху казінага статку..., ну, няхай будзе авечага — гэта вялікі выклік. А ў падзеленай Польшчы — не ў Чацвёртай ці іншай чарговай Рэчы Паспалітай Абодвух аповедаў, незалежна ад таго, ці каталіцканацыянальнай, ці вальнадумнай, ці дасмаленскай, ці паслясмаленскай, але ў цяперашняй Польшчы, разбоўтанай у падкоркавай магме як лава Міцкевіча, гэта не толькі выклік. Гэта таксама маніфест іншасці зверху асуджаны на насмешку і пераслед. Гэта крык свядомага сябе вар’яцтва. Гэта, калі ласка, прабачце мне вялікае слова, акт гераічнай мужнасці, за якім стаіць непахісная заява нязгоды. Не толькі на нацыянальную вайну казлоў з авечкамі. Не толькі на прагрэсуючую (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF