Ніва № 26 (3189), 25 чэрвеня 2017 г.

V «Пікнік з беларусам» малы юбілей

Аляксей МАРОЗ

V «Пікнік з беларусам» гэта наш малы юбілей. З гэтай нагоды выступаюць новыя калектывы і салісты, якія раней на пікніку не прэзентаваліся. Гайнаўскія дзеткі і моладзь спяваюць пабеларуску, прэзентуюць нашы народныя танцы. У сваіх школах вучацца яны роднай мове, культуры і традыцыям. Рашыліся яны паказаць беларускамоўны рэпертуар публіцы нашага пікніка, — сказаў настаўнік беларускай мовы Ян Карчэўскі, старшыня Аб’яднання «Наша школа», якое ў пачатку 2013 года заснавалі настаўнікі і бацькі вучняў Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы. Стала яно дзейнічаць пры белліцэі і белгімназіі і штогод ладзіць «Пікнік з беларусам». Беларусам гайнаўская моладзь называе белліцэй і белгімназію. Новае мерапрыемства арганізуецца перш за ўсё з думкай пра гайнаўскіх школьнікаў, якія вучацца беларускай мове. Але яно адкрытае таксама на іншых жыхароў пушчанскага горада. У мінулых гадах пікнік з за дрэннага надвор’я адбываўся ў школьнай актавай зале. Сёлета 9 чэрвеня было сонечна і цёпла. Публіка глядзела выступы калектываў і салістаў на вялікай сцэне, саграваючыся на сонцы, або хаваючыся ў цяньку.

— Аб’яднанне «Наша школа» заснавалі мы дзеля аказання дапамогі Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы і садзеяння развіццю беларускай мовы і культуры. Штогод, пачынаючы з 2013 года, наша аб’яднанне арганізуе «Пікнік з беларусам» і Конкурс беларускай гавэнды, а з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF