Ніва № 25 (3188), 18 чэрвеня 2017 г.

У палескай глыбінцы (89)

Ганна КАНДРАЦЮК

У блакітных хвалях Прыпяці адбіваліся неба і Ільінскі сабор. Увагу прыкоўваў зялёны дах царквы з чырвонай цэглы. І званіца з вокнамі, якая сваім выглядам напамінала легендарную замкавую вежу ў Ратне. Такі вадзяны вобраз быў мне патрэбны для ілюстрацыі рэпартажу пра палескія ўяўленні і святыя азёры. Дзень раней я пабывала ў сяле Тур, якраз ля возера Святога. Паводле легенды, там затопленая царква. У яе памяць час ад часу на люстра вады выплываюць іконы, ад якіх б’е боскі бляск, а з пад вады іграюць званы.

І дзіва — пасля двух з паловай гадоў я вярнулася ў Ратна, каб тут трапіць на сляды Пятра Ратэнскага, які яшчэ пры жыцці прыдбаў сабе клічку дзівоснага цудатворцы. У жыцці праславіўся як боскі іканапісец і непаседлівы падарожнік. Ён жа, па волі складанай гісторыі, стаў першым з мітрапалітаў кіеўскіх, якія з 1325 года мелі пастаяннае месцапрабыванне ў Маскве, і духовым апекуном сталіцы Расіі. Яго асоба таксама прыслужылася духовай спадчыне беларусаў Падляшша. У гады ГаліцкаВалынскага княства, на зломе ХІІІ і ХIV стагоддзяў, паміж Ратнам і Бельскам адбываліся ажыўленыя гандлёвыя і культурныя кантакты. Якраз па запавеце ГаліцкаВалынскага князя Уладзіміра Васількавіча ў Бельск разам з літургічнымі кнігамі была перададзена ікона, напісаная Пятром. Яна заняла пачэснае месца ў замкавай царкве ды праславілася многімі цудамі. На жаль, ні замкавая царква, ні Пятрова ікона, як назвалі шэдэўр славутага іканапісца, не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF