Ніва № 25 (3188), 18 чэрвеня 2017 г.

Засталіся адно ўспаміны (8)

Уладзімір СІДАРУК

У пачатках шасцідзясятых гадоў у Ласінцы не было электратоку. Кінасеансы дэманстраваліся ў школе, прыводзячы ў рух агрэгат. Ласінка лічылася тады грамадскім цэнтрам. Працавала тут сямікласная школа, Грамадская рада нарадовая, бібліятэка, вясковая крама са спіртнымі напіткамі. Загадчыкам школы з’яўляўся Сяргей Бароўскі. Ягоная жонка, Крыся, займалася школьным гарцэрскім атрадам. У Ласінку заязджалі ў пачатках, калі не было электрычнасці. Пасля электрыфікацыі сяло стала абслугоўваць сталае кіно з Нарвы. З Сяргеем Бароўскім у пазнейшых гадах сустракаліся мы ў Гайнаўцы, дзе працаваў ён штатным працаўніком Адзела культуры і асветы. З Ласінкі наша кінаперасоўка праязджала ў Барысаўку. Абедзве вёскі прылягалі да ваяводскай дарогі Беласток — Гайнаўка. Была гэта, прыпамінаецца, брукаванка. На зломе 1962/1963 гадоў, у гэтак званую зіму стагоддзя, на прамежку паміж Ласінкай і Барысаўкай наша брыгада праходзіла «баявое хрышчэнне» ў змаганні са снежнымі сумётамі («Прыгадалася зіма стагоддзя» — «Ніва» № 4 ад 22 студзеня 2017 г.). Сямікласную школу ўзначальваў кіраўнік Гацута. Пражываў ён у школьным будынку з жонкай, таксама настаўніцай. Яна была пастаянным гледачом, любіла кіно і сяброўскія размовы з кіношнікамі. У Барысаўцы вучыліся дзеткі з Рэпіскаў. З мясцовых настаўнікаў запамятаўся Мікалай Міхалюк. Выходзіў ён з Курашава. Наша знаёмства з барысаўскім настаўнікам доўжыцца па сённяшні дзень, паколькі Міхалюк перавёўся на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF