Ніва № 25 (3188), 18 чэрвеня 2017 г.

Музыка не падвядзе

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Размова з Мікалаем ГАНЬКОВЫМ, дырыжорам Узорнага хору „Радуга” Дзіцячай харавой школы імя Віктара Роўды з Баранавіч, удзельнікам XXXVI Міжнароднага фестываля царкоўнай музыкі „Гайнаўка2017”..

— У першую чаргу дзякую Вам, што ў Вашым рэпертуары вялікую долю заняла беларуская сакральная музыка. Ці на гэты факт паўплывала тое, што Вашым настаўнікам быў Віктар Роўда?

— Так, гэта мела значэнне, але яшчэ большае значэнне меў Гай Пікарда, які з Бібліятэкі Францыска Скарыны, паслухаўшы нашых дзяўчат у Магілёве, на фестывалі „Магутны Божа”, улюбіўся ў іх і стаў слаць нам ноты. А я ў Баранавічах не мог гэтых нот знайсці. Цяпер ужо ёсць, а раней — мы спяваем ужо не адзін дзясятак гадоў — мы не маглі дакрануцца да беларускай музыкі, бо яна не друкавалася, яе не было. І калі мы атрымалі, мы ўбачылі старабеларускую мову, якая нам спадабалася, яна такая мяккая, і мы спяваем з вялікім задавальненнем. І рады, што можам прыехаць у Еўропу і заспяваць на старабеларускай мове.

— Вы ў Польшчы не ў першы раз?

— І не другі, і не дзясяты. Мы вось тры чарговыя гады ездзілі ў Кельцы на агульнапольскі фестываль. Двойчы былі мы ўзнагароджаны „Залатой ёдлай”, а пасля Міністэрства замежных спраў Польшчы запрасіла нас як гасцей.

— „Залатая ёдла” гэта...

— Найвышэйшая ўзнагарода.

— Віншую. А ў Польшчы толькі ў Кельцах вы бывалі?

— Не, не толькі. Былі ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF