Ніва № 25 (3188), 18 чэрвеня 2017 г.

Бацькі ўжо прывыклі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Размова з Таццянай СІЛЬЧЭНКА, дырыжорам Дзіцячага ўзорнага хору „Мінскія зоры” Сярэдняй школы № 159 у Мінску, удзельніцай XXXVI Міжнароднага фестываля царкоўнай музыкі „Гайнаўка2017”.

— Крыху можа раскажаце пра свой хор.

— Хор арганізаваўся каля 2000 года, арганізавала яго мая вучаніца. Я тады працавала ў Расіі, мой муж ваенны, працавала там і на Чукотцы, і на Далёкім Усходзе...

— І Вы там таксама займаліся музыкай?

— Так. Усюды ў мяне былі хары; я люблю сваю работу. А калі мы вярнуліся назад, дадому, мяне ўгаварылі ўзяць вось гэты калектыў „Мінскія зоры” — ён ужо быў узорны ў 2008 годзе. А па сутнасці то я працую з хлапцамі, вяду хлапечы хор да таго ж „Мінскія зоры” з дзяўчатамі. Што ж можна пра нас сказаць? Вось па Расіі відаць — 52 асобы. А мы ўсё памяншаемся, памяншаемся, усё камерныя ў нас саставы. Таму што дзяржаўныя грошы і школьныя гадзіны. Гэта звычайны школьны хор — адны займаюцца музыкай, інструментамі — палова, пяцьдзясят на пяцьдзясят.

— Гэта не вучні музычных школ?

— Не, гэта звычайная сярэдняя школа, таму нам складана канкурыраваць.

— Гэта хор толькі з адной школы ці з некалькіх?

— Толькі з адной. І ў нас ёсць такая паралель: пяты „а” клас, шосты „а” клас, сёмы „а” клас, восьмы „а” клас — усе „ашкі” — мы стараемся набіраць іх у хор, асобна хлапцоў і асобна дзяўчат.

— І ўсе яны „ашкі”? А з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF