Ніва № 25 (3188), 18 чэрвеня 2017 г.

ХІІІ Беларускі этнаграфічны фестываль «Культура на сходах музея»

Аляксей МАРОЗ

У час трынаццатага Беларускага этнаграфічнага фестывалю «Культура на сходах музея», які 4 чэрвеня адбыўся на плошчы Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, можна было пабачыць і купіць рукадзелле, а на майстаркласах павучыцца ў вопытных творцаў выконваць саматужныя вырабы. З вялікай сцэны прагучала многа беларускіх песень. Аматары танцаваць гулялі на траве. Беларускае мерапрыемства пачалося пасля абеду і доўжылася ажно да вечара. Публіка за гэты час мянялася.

На першы дзень Святой Тройцы і напярэдадні святкавання ў гонар святой Беларускіх зямель, прападобнай Еўфрасінні Полацкай, у Гайнаўцы было сонечна і вельмі цёпла. Бура і дождж паявіліся ў пушчанскім горадзе ажно ноччу. На вялікай музейнай плошчы сабралася многа гайнавян і жыхароў навакольных вёсак, сярод якіх заўважыў я пастаянных наведвальнікаў беларускіх фэстаў. Дзеткі і моладзь ахвотна ўдзельнічалі ў майстаркласах па народнаму рукадзеллю і такім чынам пачыналі вучыцца даўнім заняткам.

— У маёй сяброўкі ёсць кросны. Мне цікава павучыцца ткаць палавік, каб пасля выкарыстаць свае ўмеласці і паспрабаваць выткаць такі ў сяброўкі, — заявіла гайнаўская белліцэістка Ганна Хомчук, якая вучылася ткаць у ляўкоўскай ткачыхі Ірэны Ігнацюк.

Майстрыха ўжо чацвёрты раз вяла ткацкія майстаркласы падчас музейнага фестывалю. Паводле яе, сярод маладых асоб наглядаецца штораз большая зацікаўленасць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF