Ніва № 25 (3188), 18 чэрвеня 2017 г.

Прагноз надвор’я — адны нервы

Яўген ВАПА

Калі тыдзень таму згадаў я, між іншым, і пра піраміду медыйнага ашуканства ў сённяшнім свеце, то меў я на ўвазе перш за ўсё яе інфармацыйнапубліцыстычную абалонку. Рэй у гэтай сферы несумненна вядуць тэлевізійныя праграмы. Але ж, аказваецца, навінныя перадачы людзі глядзяць дзеля яшчэ адной мэты — прагнозу надвор’я. Менавіта прагноз надвор’я з’яўляецца тым момантам кожнага інфармацыйнага тэлевыдання, у якім заўсёды рэзка ўгару падымаецца слупок аглядальнасці. Таму, каб дачакацца прагнозу надвор’я на любой тэлестанцыі, трэба заўсёды і перачакаць некалькіхвілінную рэкламную падборку і аўтапрамоцыю станцыі. Нічога затым дзіўнага, што «пагадынкі» — вядучыя прагноз вельмі хутка становяцца зоркамі тэлеэкрана і адчуваюць сябе быццам бы акцёры папулярных тэлесерыялаў. Бо ж яны — не вядучыя навінных перадач, ці журналісты, якія рыхтуюць сюжэты ў адпаведнасці з палітычнай лініі станцыі. Тыя астатнія становяцца аб’ектам паўсюднай крытыкі канкурэнцыі і адрасатамі матаў з боку гледачоў. Вядучыя прагнозаў — не палітычныя, яны нават не нясуць адказнасці за тое, што падрыхтуюць ім прафесійныя сіноптыкі. Крый пане Божа, яны ж з прыгожай усмешкай, на фоне адмысловых карцінак, размахваючы рукамі, шчабечуць пра сонца і дождж. Ну і яшчэ пра грошы з кіраўніцтвам, бо гэта самая частая прычына іхніх развітанняў са сваімі праграмамі. А потым ужо ўдзел у тэлешоў — праграмах дзеля селебрыцтва і пустой славы, без падзелу на мужчынскі і жаночы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF