Ніва № 25 (3188), 18 чэрвеня 2017 г.

На Ільяша ў Малінніках

Юрка БУЙНЮК

У Малінніках, як і ўвогуле ў праваслаўнай парафіі ў Падбеллі, найбольшае прыхадское свята гэта свята прарока Ільі, якое Царква штогод адзначае 2 жніўня. Стала ў нас традыцыяй, што святочнай раніцай на гадзіну 10:00 амаль усе жыхары вёскі Маліннікі едуць на багаслужэнне ў царкву ў Падбеллі. Не толькі мае аднавяскоўцы едуць, але жыхары такіх вёсак як Градалі, Кошкі, Дубяжын, Мокрае, Казлы ці Станцыя Рыгораўцы таксама. Разам з імі моляцца жыхары суседніх прыходаў у Орлі і ВульцыВыганоўскай. Штогод у Падбелле прыбывае шмат гасцей з Бельска, Беластока ды іншых гарадоў Польшчы. Напрыклад, у гасцях бывалі мая цётка Надзя і дзядзька Юзаф, якія прыязджалі да нас штогод, калі яшчэ жыла мая бабуля. У Малінніках яны праводзілі свае выхадныя і святкавалі разам з намі. Вядома, было весела, калі пасля багаслужбы ў Падбеллі ўсе з’язджаліся, каб сустрэцца пры чарцы і пачастунку, бо ж такое права мае свята.

Калі я быў малы, часта на страганах пад царквою купляў я нейкія цацкі ці салодкія ледзянцы. Калі стаў старэйшым, часта са свята прывозіў новую аўдыёкасету «Прымакоў» ці гурта «АС». У час гасцявання маіх цётак і дзядзькоў я на магнітафоне ўключаў касету, каб прыемна мінаў час падчас гасціны. І да гэтай пары на страганах можна купіць кампактдыскі з музыкай. У маім дзяцінстве, памятаю, на страганах таксама прадавалі пісталеты з коркамі. Раз і я купіў такі пісталет. Бацька не быў гэтым задаволены і загадаў ехаць на луг і там (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF