Ніва № 25 (3188), 18 чэрвеня 2017 г.

Навошта гэтыя межы

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

„Навошта гэтыя межы, калі за іх рэжуць!?” — спяваецца ў вядомым хіце папулярнага беларускага музычнага гурту. А сапраўды — навошта яны? Навошта яны там, дзе непатрэбныя! А калі патрэбныя — то каму? — пытанне натуральнае і простае як аглобля.

Давялося мне апошнім месяцам упершыню праехаць праз некалькі адметных меж. Граніц не нейкіх аддаленых заморскіх дзяржаў, а меж менавіта нашай бліжэйшай прасторы, можна сказаць памежжа. Неяк ехалі аўтамабілем з сябрам з Літвы — з Друскенік у Польшчу — у кірунку Сейнаў. Але замест звыклай трасы праз Лаздзіяй — Агароднікі выпадкова збочылі лявей і трапілі на іншую дарогу. Асэнсаваўшы кіламетраў праз дзесяць сваю памылку, пастанавілі ехаць гэтым выпадковым шляхам далей, паколькі на мапе дарога была пазначана з Літвы ажно да сумежных Бержнікаў. Вузкая асфальтоўка ішла спярша ў засені густых дрэў, у адным месцы яна перайшла ў фрагмент брукаванкі, які пакінулі, па ўсім відаць, адмыслова як частку гісторыі. А месцамі на шляху пераважала лясная гравійка. Насустрач ці ўслед аніводнай машыны. Так праз лес урэшце ў ганаровай адзіноце і пераехалі мы з Літвы ў Польшчу. А на тым месцы, дзе яшчэ пару дзесяцігоддзяў таму быў сапраўдны „жалезны мур”, убачылі толькі сціплы адкрыты шлагбаўм ды знак, што пачалася тэрыторыя іншай дзяржавы. Такая мяжа. Найбольшай заваёвай Еўрапейскага Саюза напэўна можна лічыць вось гэтую адкрытасць меж, вольнага перамяшчэння чалавека амаль па ўсёй (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF