Ніва № 25 (3188), 18 чэрвеня 2017 г.

Зялёныя Свёнткі

Уршуля ШУБЗДА

Сёлета Зялёныя Свёнткі (Спасланне Святога Духа, Тройцу) хрысціяне святкавалі ў адным тэрміне. Крыху раней, бо з 30 траўня па 1 чэрвеня, яўрэі адзначалі свята Шавуот, Пяцідзясятніцу. Тэалагічныя адрозненні паміж рэлігіямі і веравызнаннямі ўжо стагоддзямі не перашкаджаюць, каб народныя традыцыі і абрады, якія суправаджаюць гэтыя святы, аб’ядноўвалі ўсіх вернікаў.

Паводле Месяца і Сонца

Католікі Вялікдзень святкуюць раней або супольна з праваслаўнымі вернікамі. Часам розніца паміж каталіцкімі і праваслаўнымі святамі складае нават цэлых пяць тыдняў. Розніцы вынікаюць з календароў, якімі карыстаюцца Праваслаўная царква і Каталіцкі касцёл.

— У адпаведнасці з рашэннем І сабора ў Нікеі (325 г.) Пасха павінна выпадаць пасля яўрэйскай Пасхі, у першую нядзелю пасля першай веснавой поўні Месяца, — кажа тэолаг Хрыстафор Марыя Ружанскі. — Недасканаласць календара прывяла з часам да сітуацыі, у якой «царкоўная поўня» Месяца проста перастала адпавядаць яго фактычнай поўні як астранамічнай з’яве. Цэлая Праваслаўная царква (за выключэннем падлеглых Экуменічнаму Патрыярхату аўтаномных Праваслаўных касцёлаў Фінляндыі і Эстоніі) выкарыстоўвае юліянскі каляндар (хаця да вызначэння пастаянных святаў, як Божае Нараджэнне, у большасці праваслаўных Цэркваў выкарыстоўваецца неаюліянскі каляндар, які амаль супадае з грыгарыянскім), што ўплывае на пазнейшае святкаванне Вялікадня ў Праваслаўнай царкве.

Сёлета (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF