Ніва № 24 (3187), 11 чэрвеня 2017 г.

У беларускую Гародню на пяць дзён!

Уршуля ШУБЗДА

Ганна Шарэнда — выпускніца Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, магістр педагагічных навук. Нарадзілася на Палессі (былое ТураваПінскае княства). Турыстычная фірма „Мерцана” ўзнікла ў 2010 годзе. І на той момант была гэта адзіная фірма ў Гародні, якая займалася толькі ўнутраным турызмам. „Беларусь. Еўропа, якую Вы не бачылі” — такі слоган мае фірма і стараецца сваёй дзейнасцю яму адпавядаць. Супрацоўнікі фірмы распрацавалі і праводзяць этнічныя экскурсіі. Цыкл „Беларуская Гародня” знаёміць з гісторыяй нацыянальнавызваленчага руху ў ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў. Існаванне беларускай нацыянальнасці непасрэдным чынам звязана з падзеямі, якія адбываліся ў ХІХ ст. Кастусь Каліноўскі, Валеры Врублеўскі, Браніслаў Тарашкевіч, Рыгор Шырма — няпоўны спіс тых людзей, якія зрабілі вялікі ўнёсак у станаўленне беларускай нацыі. Іх дзейнасць была звязана з Гародняй. Ёсць таксама цыклы экскурсій „Габрэйская Гародня”, „Польская Гародня”, „Губернская расейская Гародня” і „Літоўская Гародня”.

«Ніва»: — Сёння складана польскім турыстам апынуцца ў Гародні?

Ганна Шарэнда: — Пасля падпісання ўказа № 318 трапіць у Беларусь не праблема. Афармленне дакументаў займае 24 гадзіны, тобок адны суткі. Людзі, якія хочуць трапіць у Гародню, пішуць на эмэйл турыстычнай фірмы, дзе дакладна пазначаюць колькасць жадаючых прыехаць і даты, з якога па якое чысло хочуць быць у бязвізавай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF