Ніва № 24 (3187), 11 чэрвеня 2017 г.

Засталіся адно ўспаміны (7)

Уладзімір СІДАРУК

Вясельны дом Ніны, так называлася жонка Васі Матвеюка, знаходзіўся на пачатку Рэпіскаў. Цяжка зараз прыгадаць тамтэйшы абрад прыдання пяцідзесяціпяцігадовай даўнасці. Прыпамінаю супольнае застолле ў недабудаваным памяшканні. Лаўкі для сядзення з нягебляваных дошак былі прыкрыты каляровымі дыванамі. Вясельны столь складалі «вясковы напой з градусамі» ды мясныя вырабы ўласнай вытворчасці. Былі вялікі ўпрыгожаны каравай, маршалак, перавязаны вышываным ручніком, вясельныя прыпеўкі дружак. А гулялі пад гукі гармоніка і барабана, на якіх ігралі мясцовыя музыканты.

У Курашава вярталіся апоўначы добра пахмеленыя. Начаваў у Масайлаў. У аўторак каля поўдня адвезлі мяне на машыне ў Гайнаўку па рэкамендацыі Васі Нікалаюка, бухгалтара сельскагаспадарчага гуртка. Маё знаёмства з сужонствам Масайлаў, гаспадарамі, доўжылася па апошні дзень працы ў ВПК. У пазнейшых гадах яшчэ неаднойчы гасцявалі мы з шафёрам Валодзем Скепкам на Казанскую. Кожны раз, калі пасля начлегу вярталіся мы ў школу, сын Масайлаў, Янка, садзіўся разам з намі ў машыну, паколькі вельмі цікавіўся аўтамабілямі. Казалі, што будзе шафёрам. І прадбачанні збыліся. У 1972 годзе наведаў нас у Кузаве неспадзяваны госць. Гэта быў Янка Масайла, сын курашаўскага гаспадара, якога некалі падвозілі мы на машыне ў школу. Завязалася размова. Запрасілі мы з жонкай госця на абед, затым на начлег. Успамінам не было канца. Янак працаваў шафёрам у Гайнаўцы. Вазіў гравій (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF