Ніва № 24 (3187), 11 чэрвеня 2017 г.

Францішак Берніковіч. Успаміны і запісы (4)

Францішак БЕРНІКОВІЧ

Дзяўчына — рыба

У вольныя хвіліны адведвалі мы мол. У канцы мола прысутныя кідалі ў ваду манеты, а дзяўчына ў вадзе вылоўлівала і паказвала ў руцэ, што мае манеты. У нашым звязе знайшлася групка жаўнераў, якія нанялі лодку, неяк дагаварыліся з дзяўчынай, каб села ў лодку. Размова была пераважна на мігі. Дзяўчына спадзявалася, што можа здарыцца, і дагаварылася з кіраўніком аб’екта, каб той трымаў запасную лодку. Толькі дзяўчына села ў лодку, а нашы хлопцымалойцы пачалі гушкаць лодку. Дзяўчына, прыкідваючыся, што моцна баіцца, крычала ад страху, але нашы хлопцы плылі далей у мора. Калі былі дзесь паўкіламетра ад мола, дзяўчына выскачыла з лодкі і перавярнула яе дагары дном, а нашы хлопцыгероі не ўмелі зусім плаваць. Мы на беразе мора прыглядаліся падзеям. І калі дзяўчына завярнулася і паплыла да мола, кіраўнік аб’екта спадзяваўся такой сітуацыі. Падрыхтаваў лодку, каб забраць тапельцаў.

СанДаньеле

Кантакты нашых хлопцаў з мясцовым насельніцтвам не былі даспадобы немцам. Яны, бачачы гэта, сказалі: „годзе”. Загрузілі нас на тры самаходы і праз Трыест, Удыне завезлі ў прыальпійскі гарадок СанДаньеле. Але і тут кантакты з мясцовым насельніцтвам прадаўжаліся пераважна ў начных кавярняхвінярнях. Нам было ўсё ж лягчэй — не было рэйдаў па горах. Праца наша абмежавалася да ахоўнай службы. Кантакты нашы давялі да таго, што двух маіх сяброў — Мішка з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF