Ніва № 24 (3187), 11 чэрвеня 2017 г.

Фестываль з казакамі

Іаанна ЧАБАН

— Гэта найлепшы канцэрт, на якім я пабывала, — прызнаецца мне васьмігадовая дачка Таня адразу пасля іх першага выступлення. — Мама, скажы, а дзе жывуць такія добрыя людзі? У Літве?

— Яны якраз у Маскве, — адказваю.

— А ў Крынкі не маглі б пераехаць? Мы б іх пасялілі ў нашай хаце.

— Здаецца, дачушка, гэта немагчыма.

— Тады давай мы пераедзем да іх у Маскву, будзем з імі спяваць. Мне без іх вельмі сумна.

Безумоўна, для мяне і Тані героем сёлетняга Фестывалю царкоўнай музыкі «Гайнаўка2017» стаў «Казачы круг». Шчыра кажучы, казакамі я ніколі не цікавілася. Асацыіравала іх з фанатычным, нездаровым праваслаўем, чырвонымі шараварамі, украінскай вышыванкай і чубам тыпу асяледзец пасярэдзіне аголенай галавы. Надта я здзівілася, што «Казачы круг» гэта некалі жорстка праследаваныя праваслаўнымі стараверы.

У Народны дом у Супраслі на канцэрт, прысвечаны памяці, здаецца, таксама старавера Віктара Волкава, папалі мы зусім выпадкова. Вельмі хацелася паслухаць хору Гнесіных — лаўрэата мінулагодняга фестывалю, які ў той жа дзень выступаў у Беластоку. На жаль, пакуль я дабралася са сваёй глыбінкі ў оперную касу, усе білеты разышліся. Увогуле мне чамусьці здавалася, што асноўны канцэрт фестывалю ёсць першы і апошні. Такая думка даводзіла мяне да суму, таму што на нас дваіх прыйшлося б выдаць цэлых сто злотых. На шчасце аказалася, што гэта зусім не так.

Я была ўпэўнена, што на казачым канцэрце (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF