Ніва № 24 (3187), 11 чэрвеня 2017 г.

„Табе вучыцца трэба...”

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Размова з Вольгай СУАРЭС, дырыжорам ансамбля старарускага мастацтва спеву „Срэценне” царквы Нараджэння св. Яна Хрысціцеля з Мінска.

— У 1970х гадах прэм’ерміністрам Іспаніі быў Адольфа Суарэс. І ў Вас такое іспанскае прозвішча — адкуль яно ўзялося?

— Гэта па мужу, ён калумбіец, Хуан Гільерма Суарэс Гансалес. Ён зараз з’яўляецца выдатным беларускім вучоным, ён фізіктэарэтык, ён зараз працуе вядучым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце ядзерных праблем і з’яўляецца загадчыкам навуковай лабараторыі фундаментальных даследаванняў Інстытута ядзерных праблем БДУ. Ён прыехаў у Беларусь у 1989 годзе. Адзін з яго дзядзькоў — ён з мнагадзетнай сям’і — быў міністрам эканомікі Калумбіі. Ён тады штудзіраваў у нашым універсітэце, а я вучылася ў Музычнай акадэміі, мы пазнаёміліся. Ён паехаў дадому на адзін год і зразумеў, што без мяне яму ніяк, і без Беларусі яму таксама неяк самотна; і вось ён вырашыў вярнуцца сюды, „дадому”.

— Прыгожая гісторыя. А як развіваліся Вашы прафесійныя справы?

— Я дырыжор хору, царкоўнага, у мяне прафесійная адукацыя па гэтай галіне мастацтва. Я закончыла магістратуру, калі ў мяне было ўжо сямёра дзяцей, калі мне было 36 гадоў.

— Сямёра дзяцей?! Гэтага па Вас не відаць...

— Вось два старэйшыя сыны Серафім і Давід спяваюць у мяне ў ансамблі. Тэмай даследавання старых спеваў я цікаўлюся здаўна, але ў нас, у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF