Ніва № 24 (3187), 11 чэрвеня 2017 г.

Прафілактыка і рашанне алкагольных праблем

Міхал МІНЦЭВІЧ

Як гаворыцца — алкаголь для людзей, але таксама агульна вядома, што часта бывае горам празмерна яго спажываючым, а асабліва іх сем’ям. Прадаўцы алкаголю плацяць у гмінныя ўправы г.зв. „коркавыя” — аплаты за дазвол на продаж алкаголю, якія трапляюць у гмінную Праграму прафілактыкі і рашання алкагольных праблем.

Адкуль ёсць і будзе алкаголь — ёсць і будуць праблемы. У нашай краіне пад алкаголем гнуцца полкі ў крамах. Што цікавае — у Арлянскай гміне ў крамах амаль не відаць пакупнікоў, хаця алкагольныя напоі таннейшыя, чым бывала даўней. Пры камуне геэсаўская гаспода ў рынку была запоўнена людзьмі, асабліва з поўдня да часу яе закрыцця; ад некалькіх гадоў гаспода ўжо не працуе.

На тэрыторыі Арлянскай гміны алкаголь зараз можна купіць у трох прыватных крамах у Орлі і адным бары на акраіне мястэчка, у Малінніках, а ў Дыдулях толькі піва. Да нядаўна цягам двух гадоў дзейнічаў вечарамі бар побач аўтобуснага прыпынку ў Орлі. Уладальніца атрымала з Павятовай управы працы датацыю на сама менш двухгадовы свой бізнес, але, відаць, марны ён быў, бо адраклася.

У Орлі падхмеленых асоб амаль не відаць на вуліцах, аднак статыстыкі — так паліцыі, як і Камісіі па справах алкагольных праблем — не хлусяць. У Камісію ў 2016 годзе паступіла чатырнаццаць (у 2010 годзе дзевяць) пісьмовых заявак у справе скіравання на прымусовае лячэнне злоўжываючых алкаголем асоб і ўсчынаючых хатнія авантуры: (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF