Ніва № 24 (3187), 11 чэрвеня 2017 г.

Маладыя таленты ў Гайнаўскім доме культуры

Аляксей МАРОЗ

Многа прац дашкольнікаў і вучняў пачатковых і гімназічных школ з Гайнаўскага павета, БельскаПадляшскага і іншых мясцовасцей можна пабачыць на выставе ХІV Агульнапольскай вясны маладых талентаў «Прэзентацыі2017», якая знаходзіцца ў галерэйнай зале і на вялікім калідоры Гайнаўскага дома культуры. Сёлета 527 удзельнікаў з розных ваяводстваў Польшчы даслала на конкурс пад дэвізам «Мой свет тут і цяпер» 717 прац, з якіх ліку 164 работы (жывапіс, рысункі і перш за ўсё работы выкананыя мяшанымі тэхнікамі) былі адабраны на конкурсную экспазіцыю.

На падвядзенне вынікаў конкурсу прыбылі перш за ўсё маладыя мастакі і іх апекуны з Беласточчыны.

— Спачатку я вучылася мастацтву ў сваёй школе. Гэтаму прадмету вучыў мяне Адам Сцепанюк. Пасля стала займацца ў Пасялковым доме культуры ў БельскуПадляшскім, дзе многаму навучыла мяне Аліна Пахвіцэвіч, — сказала Аляксандра Валосік з бельскай «тройкі», аўтарка карціны з балерынай перад выступам, якая ва ўзнагароду атрымала статуэтку «Талент2017».

— Я рада, што мая праца атрымала вылучэнне. Я многа гадоў займалася ў Бельскім доме культуры з інструктаркай Марыяй Бабулевіч, а зараз апякуецца намі Шыман Амбражэвіч. Я ім удзячна за падрыхтоўку ў галіне мастацтве, — заявіла Аляксандра Зінкевіч з бельскай «тройкі», якая прыехала са сваёй школьнай сяброўкай Сарай Паўлоўскай, аўтаркай вылучанай на выставу працы.

— Я цешуся, што работы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF