Ніва № 24 (3187), 11 чэрвеня 2017 г.

Пратрымаемся?

Яўген ВАПА

Прыгажосць свету, якая ў веснавым разгары здаецца быць нашым зямным раем, у рэальнасці прайгравае з акружаючымі нас канфліктамі, трагедыямі і траўмамі. Проста з неверагоднай хуткасцю растуць піраміды няшчасцяў, якія, разваліўшыся, нясуць нам неўяўляльнае гора і бяду. Тыя, хто асабіста, не дай Божа, паверылі ў фінансавыя піраміды, ведаюць дакладна, якой бяды можна ад гэтага спадзявацца. Ненасытнасць спекулявання на чалавечнай наіўнасці вядомая здаўна, але зараз гэтая з’ява закладзена таксама ва ўстановах, якія павінны бараніць людзей ад такога роду здарэнняў. Сістэма міжнароднага эканамічнага «ладу» і банкавай сістэмы — адна вялікая выдзіманка, якая не абапіраецца на рэальных грашах. Зараз нават многія дзяржавы з’яўляюцца заложнікамі гэтай сітуацыі, не гаварыўшы пра мільёны звычайных людзей. Кожная спроба дыскусіі пра больш справядлівае пераразмеркаванне сродкаў у сучасным свеце канчаецца мемарандумамі ды паказамі слайдаў з эканамічнымі слупкамі на чарговых канферэнцыях. А вышэй усяго выбіваецца ў неба пірамідахмарачос медыйнай маніпуляцыі, якая мае на мэце менавіта навязванне нам спосабу думання ўсіх палітычных і гаспадарчых ашуканцаў. А ашуканцы такога ўзроўню гэта халаднакроўныя і цынічныя гульцы, для якіх людзі і чалавецтва павінны быць толькі пешкамі ў іхніх руках. Гэта менавіта дзякуючы і такой зброі ў нашых мазгах павінны занікаць звычайныя шэрыя клеткі думання, а на іх месца ўкінуць нам сечку і палову. Гэта таксама адзін з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF