Ніва № 24 (3187), 11 чэрвеня 2017 г.

Прысутнасць чалавека

Міраслаў ГРЫКА

У тэлевізійнай рэкламе пральнага парашку ўнушальны голас дыктара пераконвае мяне, што я абавязкова павінен паспрабаваць (значыць, купіць) найноўшы прадукт хімічнай прамысловасці пры ўмове інтэлектуальнай формулы. Я думаў, што толькі сысуны, млекакормячыя, уключаючы чалавека, маніфестуюць індывідуальны інтэлект, а тут вось сюрпрыз — нават пральны парашок для мыцця брудных портак можа быць разумны. Але наколькі? Ці ўзровень яго інтэлектуальнай спраўнасці супастаўны з інтэлектуальным узроўнем аднаго дзядзькі з высокім рэйтынгам у цяперашнім урадзе, які спусташае Белавежскую пушчу з упартасцю бяздумнага жука караеда — з якім нібыта (інтэлектуальна) змагаецца? Ці яго інтэлект дастаткова высокі, каб меў ён магчымасць падаць заяўку на членства ў Менсу? Менса — міжнародная асацыяцыя разумнікаў, якая яднае два працэнты людзей з найвышэйшым каэфіцыентам інтэлекту з усяго чалавецтва. У сапраўдных ліках, гэта недзе 1,4 млн. усяго людства — вельмі мала, як на 7,5 мільярднае насельніцтва. Ці вышэйзгаданы джэнтльмен са званнем прафесара мае права быць сярод членаў Менсы? Ну а калі яго IQ супастаўны з інтэлектам пральнага парашку? І ці ў яго ёсць душа?

Дэкарт змяшчаў чалавечую душу ў шышкавіднай залозе. Пушча шышкавіднай залозы не мае, але, несумненна, мае душу. Цікава, у якім хаваецца яна гадавальніку? Чалавечая шышкавідная залоза і тымус (grasica) з узростам цела занікаюць. Не знаходзячы шышкавіднай залозы ў мозгу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF